Top.Mail.Ru

Каля 5,6 тыс. мэтавікоў залічылі ВНУ Беларусі падчас гэтай прыёмнай кампаніі

ВНУ Беларусі падчас гэтай прыёмнай кампаніі залічылі каля 5,6 тыс. мэтавікоў. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, расказала БелТА.


«Пры плане прыёму ў 6,3 тыс. мэтавых месцаў дакументы падалі 9,1 тыс. прэтэндэнтаў. У выніку адбору і конкурсу, які павінен быў адбыцца па кожным заказчыку, і ўвядзення ў білет унутранага ўступнага іспыту практычнай задачы ў якасці мэтавікоў залічана каля 5,6 тыс. чалавек. Гэта значыць, зыходны план выкананы на 90 %», — расказаў Аляксандр Бахановіч.

Сярод папулярных кірункаў для мэтавікоў значыцца інжынерна-тэхнічны профіль (залічана каля 1,3 тыс. чалавек), педагагічны (амаль 1,2 тыс.), аграрны (прыкладна 700) і медыцынскі (больш за 2 тыс.).

Сёлета былі ўдасканаленыя падыходы да прыёму мэтавікоў. «Па-першае, уведзена шыфраванне абітурыентаў пры здачы ўступных іспытаў. Па-другое, кожны заказчык спецыяліста-мэтавіка павінен быў заключыць дагавор з кожным ахвотным да апошняга дня прыёму дакументаў. Па-трэцяе, павінен быў быць забяспечаны конкурс па кожным заказчыку кадраў», — дадаў першы намеснік міністра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю