Уезду ў Еўрасаюз на граніцы чакаюць каля 500 фур. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Уезду ў Літву перад пунктамі пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») чакаюць 330 велікагрузаў. Сумежны бок за выхадныя аформіў 29 % грузавікоў ад нормы.
На польскім напрамку больш за 155 грузавых аўтамабіляў фіксуецца перад «Баброўнікамі» («Бераставіца») і «Кукурыкамі» («Казловічы»). З пятніцы супрацоўнікі дадзеных пагранпераходаў прынялі на сваю тэрыторыю каля 16 % транспарту ад нормы.