Каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў у 34 ВНУ краіны зацверджаны ў гэтым годзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
На сайце ведамства з’явілася інфармацыя пра колькасць месцаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Для заключэння дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы трэба звярнуцца ў арганізацыі, для якіх зацверджаны месцы. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у прыёмных камісіях ВНУ.
Таксама зацверджаны мэтавыя месцы па педагагічных спецыяльнасцях у каледжах.
«Інтэрактыўная карта для абітурыентаў дапаможа падабраць месца для вучобы і будучай працы, знайсці кантакты арганізацый — заказчыкаў кадраў. Па пытаннях уступнай кампаніі можна звяртацца на гарачыя лініі ВНУ і Міністэрства адукацыі», — праінфармавалі ў прэс-службе.