Top.Mail.Ru

Каля 60 бяспраўнікаў затрымалі ў Мінскай вобласці за выхадныя

Каля 60 бяспраўнікаў затрымалі супрацоўнікі ДАІ на дарогах Мінскай вобласці за выхадныя, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС аблвыканкама.



Зарэгістравана 56 фактаў ДТЗ без пацярпелых, у якіх транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Выяўлена больш за 1,4 тыс. парушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху. Затрыманыя 14 нецвярозых вадзіцеляў, спынена 58 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць права кіравання, 35 вадзіцеляў грэбавалі правіламі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Зафіксавана таксама больш за 120 фактаў невыкарыстання рамянёў бяспекі. Яшчэ 30 вадзіцеляў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне тэлефона падчас руху.

Пратаколы складзеныя і на больш за 90 матацыклістаў, двое з якіх былі нецвярозымі, 11 не мелі права кіравання. 14 адзінак мотатранспарту змешчаныя на ахоўную стаянку.

Акрамя таго, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці звыш 400 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху: пешаходаў, веласіпедыстаў і грамадзян на СПМ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю