Top.Mail.Ru

Каля 70 настаўнікаў гісторыі бяруць удзел у рэгіянальным навуковым семінары ў Бярозе

У Бярозе арганізавалі рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Актуальныя пытанні гісторыі Заходняй Беларусі ў выкладанні айчыннай гісторыі» для прадстаўнікоў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці, перадае БелТА.


У Бярозе 16-17 верасня праходзяць мерапрыемствы да Дня народнага адзінства. Адным з іх стаў семінар, на які запрасілі каля 70 настаўнікаў гісторыі. 

Дэкан гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Аляксандр Савіч адзначыў, што тэматыка, якая абмяркоўваецца, мае асаблівае значэнне для фарміравання гістарычнай памяці моладзі.

«Семінар падрыхтаваны супрацоўнікамі гістарычнага факультэта і накіраваны на абмеркаванне сапраўды актуальных пытанняў нашага мінулага — першай паловы XX стагоддзі і гісторыі Заходняй Беларусі. Мы будзем абмяркоўваць адпаведную тэматыку з настаўнікамі Брэсцкай вобласці, настаўнікамі-практыкамі, якія знаходзяцца, як кажуць, на пярэдніх акопах барацьбы за маладое пакаленне. Каб нашая моладзь ведала сваю гісторыю, шанавала яе і ганарылася продкамі, якія адстойвалі каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры, мовы, традыцый, права ўласнасці і ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Усё тое, што хвалявала нашых продкаў у 20-30-я гады, і тое, што яны набылі 17 верасня 1939 года, — кансалідацыю беларускага народа ў складзе адной дзяржавы», — расказаў Аляксандр Савіч.

Імкненне да адзінства і абароны нацыянальных правоў было характэрна для беларусаў на працягу ўсяго міжваеннага перыяду. «Беларусы імкнуліся абараніць свае правы. Яскравым сведчаннем была партызанская барацьба ў Заходняй Беларусі: маладыя людзі ўдзельнічалі ў супраціве польскай акупацыі, дзясяткі з іх аддалі свае жыцці, былі прыгавораны польскімі судамі да пакарання. Мы ўзгадваем палітычныя партыі, якія змагаліся за правы народа. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Беларуская сялянска-працоўная грамада, Таварыства беларускай школы, былі і іншыя арганізацыі, якія ішлі змагацца. І калі мы гаворым аб уз’яднанні 17 верасня 1939 года, мы гаворым аб тым, што беларускі народ выпакутаваў і сваімі намаганнямі набліжаў гэтую падзею. Гэта было ўспрынята як у вышэйшай ступені справядлівае дзеянне», — сказаў дэкан гістарычнага факультэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю