Каля 80% беларусаў задаволеныя вынікам звароту ў мясцовыя органы ўлады. Пра гэта сведчаць вынікі маштабнага комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, паведамляе БелТА.
Станоўча на гэтае пытанне адказалі 78,2% рэспандэнтаў, 21% — адмоўна.
Адказваючы на пытанне, Якая форма дыялогу мясцовых органаў улады з насельніцтвам пераважней, 52,5% апытаных паказалі афіцыйны прыём у органах улады, 50,7% — тэлефонныя гарачыя лініі і прамыя лініі, 35,8% — разгляд пісьмовых зваротаў грамадзян, 32,1% — электронны зварот (праз парталы звароту.бел, 115.бел, e-pasluga.by).