Каля 84 % шматдзетных сем’яў ужо атрымалі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года, паведамляе БелТА.
У ведамстве растлумачылі, што гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер складае Br146,32 на кожнага школьніка ў сям’і. Ва ўсіх рэгіёнах краіны аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 112 тыс. шматдзетных сем’яў. Агульная сума выплат склала Br34 млн.
Падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі аказваецца таксама праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, якую ўжо атрымалі амаль 1,3 тыс. сем’яў на 3,6 тыс. дзяцей на суму Br2,6 млн. Акрамя таго, падтрымку аказваюць па месцы работы бацькоў: такую дапамогу атрымалі 15,6 тыс. сем’яў на 30,6 тыс. дзяцей на суму амаль Br2,9 млн. Дабрачынную і гуманітарную дапамогу атрымалі 2,7 тыс. сем’яў на 7,4 тыс. дзяцей на суму Br190 тыс.