Каля 9 млн бутэлек сабралі ў Мінскай вобласці ў рамках марафону «Шкляны Эка-БУМ». Пра гэта паведамілі ГА «ЖКГ Мінскай вобласці».
З 1 па 30 красавіка жыхары Мінскай вобласці прынялі ўдзел у экалагічным марафоне «Шкляны Эка-БУМ».
«За месяц удзельнікі акцыі сабралі больш за 4,1 тыс. шкляных адходаў. Гэта прыкладна дзевяць мільёнаў шкляных бутэлек. Калі параўноўваць з вынікамі красавіка 2024 года, то рост збору гэтага віду адходаў склаў 278%. Дзякуючы актыўнасці жыхароў Мінскай вобласці тоны шкла здабудуць другое жыццё, стаўшы не смеццем, а каштоўным рэсурсам», — адзначылі ў ГА «ЖКГ Мінскай вобласці».