Top.Mail.Ru
189

Каля Акадэміі навук у Мінску адбылася буйная аварыя

З-за ДТЗ на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ўскладнены рух па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў абодвух напрамках, паведамляе ДАІ Мінска.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 15:00 вадзіцель аўтамабіля «Mercedes», рухаючыся па вуліцы Сурганава, паблізу скрыжавання з праспектам Незалежнасці пры адначасовым з аўтамабілем «Volkswagen» перастраенні ў другую паласу не даў апошняй перавагу і ўчыніў з ім сутыкненне. Ад удару аўтамабіль «Volkswagen»  выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Audi».

Вадзіцель і два пасажыры аўтамабіля «Volkswagen» дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.


На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС г. Мінска і следча-аператыўная група.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Фота: tochka.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю