Каля Жлобіна на возеры Вірскае патануў малады чалавек. Аб гэтым БелТА паведамілі ў АСВОД.
«15 ліпеня днём работнікамі АСВОД выяўлены і выняты з вады мужчына 1996 года нараджэння, які патануў на возеры Вірскае каля Жлобіна», — расказалі ў АСВОД.
Як стала вядома, напярэдадні ўвечар хлопец адправіўся купацца на надзіманым матрацы, адплыў на сярэдзіну возера і знік. 15 ліпеня днём работнікамі АСВОД патанулы знойдзены і выняты з вады (глыбіня ў месцы выяўлення 11 м, адлегласць ад берага 40 м).
Прызначана судова-медыцынская экспертыза.