Top.Mail.Ru
337

Калядныя чытанні адкрыюцца 2 снежня ў Мінску

XI Беларускія адукацыйныя калядныя чытанні «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу» адкрыюцца 2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, паведаміла БелТА са спасылкай на партал Беларускай праваслаўнай царквы.


Перад адкрыццём чытанняў адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Святло міласэрнасці» імя протаіерэя Кірыла Шолкава.

Пленарнае пасяджэнне пачнецца з вітальнага слова Прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Веніяміна.

Калядныя адукацыйныя чытанні — гэта найбольш значнае навукова-практычнае мерапрыемства, якое праводзіцца Беларускай праваслаўнай царквой у рамках супрацоўніцтва з дзяржавай, на якім абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў у самых розных сферах.

Удзельнікамі стануць святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навукоўцы, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых кірункаў дзейнасці.

У дні работы чытанняў, якія працягнуцца да 10 студзеня 2026 года, на розных пляцоўках сталіцы будуць праходзіць секцыйныя пасяджэнні, канферэнцыі, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю