Беларускі калектыў Minsk House выйграў першы матч турніру па тактычнай стральбе на Гульнях Будучыні, якія праходзяць у Астане, паведамляе БелТА.
Паядынкі ў дысцыпліне «фіджытал-шутар» (тактычная стральба) складаюцца з віртуальнай і фізічнай частак. На лічбавым этапе ўдзельнікі гуляюць на дзвюх картах у Counter Strike 2: кожны матч на ПК доўжыцца да 13 ачкоў, у выпадку нічыёй назначаецца авертайм. Далей спартсмены пераходзяць на арэну для лазертага, дзе для перамогі трэба выйграць шэсць раўндаў.
У склады ўсіх каманд па тактычнай стральбе ўваходзяць па сем чалавек. Першым сапернікам Minsk House на турніры ў Астане стала Team Hybrids з ПАР. Абодва матчы на розных картах у CS2 беларусы выйгралі з рэзультатам 13:1, паядынак у лазертаг таксама скончыўся на карысць нашага клуба (6:1). Падагульняючы лік сустрэчы па этапах — 3:0.
5 жніўня мінчане згуляюць з NOVAQ з Казахстана, а ў чацвер будуць змагацца з Eternal Fire з Турцыі. Усяго на турніры па фіджытал-шутары выступаюць 8 каманд, у пятнічныя паўфіналы выйдуць па два лепшыя калектывы з кожнага квартэта. Уладальнік галоўнага прыза вызначыцца 8 жніўня. У мінулым годзе на Гульнях Будучыні ў Абу-Дабі каманда Minsk House заняла трэцяе месца.