Каманда Прэзідэнта Беларусі праводзіць першы паядынак у 19-м сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе БелТА.
1 лістапада на лёдзе «Алімпік-Арэны» ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы ў сваім першым матчы прымае хакеістаў Магілёўскай вобласці.
У мінулым сезоне каманда Прэзідэнта Беларусі 16-ы раз стала пераможцам гэтых спаборніцтваў, абгуляўшы ў фінальнай серыі хакеістаў Мінскай вобласці. Бронзу заваявала каманда Гродзенскай вобласці.