Top.Mail.Ru

Камандна-штабное вучэнне тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе па 2 чэрвеня

З 31 мая па 2 чэрвеня ў рамках вучэбнага збору тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе камандна-штабное вучэнне, паведамляе БелТА.


Мэты вучэння — удасканаленне навыкаў афіцэраў па кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне асабовага складу зладжаным дзеянням пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны.

Асноўная ўвага будзе ўдзелена прымяненню тэрытарыяльных войскаў сумесна з органамі ўнутраных спраў і атрадамі народнага апалчэння ў ходзе забеспячэння ваеннага становішча і барацьбы з дыверсійнымі групамі праціўніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю