Top.Mail.Ru
175

Камфортнае летняе надвор’е чакаецца ў Беларусі 12 ліпеня

У Беларусі 12 ліпеня прагназуецца камфортнае летняе надвор’е, пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Чакаецца пераменная воблачнасць. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы магчымы толькі месцамі па захадзе і ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, максімальная днём — 22-28 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю