Top.Mail.Ru

Камісія па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы ствараецца ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы». Аб гэтым паведамляе БелТА.


Дакументам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы і вызначэнне асноўных напрамкаў яе работы.

Камісію будзе ўзначальваць міністр адукацыі. У яе склад уключаны аўтарытэтныя вучоныя, выкладчыкі, настаўнікі-практыкі ў галіне гуманітарных і грамадазнаўчых дысцыплін, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў.

За Міністэрствам адукацыі замацоўваюцца задачы па арганізацыйна-метадычным забеспячэнні дзейнасці камісіі і ўдасканаленні зместу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў на бягучую пяцігодку.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і навучальных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх узроўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю