Гарачую лінію па тэме ўтрымання мастоў праводзіць сёння Камітэт дзяржкантролю, інфармуе БелТА.
На гарачую лінію можна паведаміць аб нездавальняючым стане дарожнага пакрыцця альбо канструктыўных элементаў мастоў. Таксама можна звярнуцца па пытаннях захламленасці і неахайнага выгляду тэрыторый, прылеглых да мастоў і пуцеправодаў, расказаць пра факты няякаснага альбо несвоечасовага правядзення рамонту мастоў.
Тэлефанаваць можна на кароткі нумар 191. Гарачая лінія працуе да 17.30.
Таксама ёсць магчымасць напісаць у чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю.