Камітэт дзяржкантролю будзе кантраляваць ход правядзення заключнага этапу ўніверсітэцкіх алімпіяд, паведамілі БелТА ў прэс-службе КДК.
Універсітэцкія алімпіяды пройдуць 21, 22 і 28 лютага ў 21 ВНУ краіны. Пераможцы атрымаюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў ва ўніверсітэты, дзе ўдзельнічалі ў Алімпіядах.
Кантроль за правядзеннем заключнага этапу алімпіяд праводзіцца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы для стварэння роўных умоў абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
«Да ўдзельнікаў і арганізатараў будуць прад’яўляцца тыя ж патрабаванні, як і пры правядзенні ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ — цэнтралізаванага іспыту і цэнтралізаванага тэставання», — сказалі ў КДК.
Камітэтам дзяржкантролю створаны рабочыя групы для забеспячэння кантролю непасрэдна ў рэгіянальных установах вышэйшай адукацыі, дзе праводзяцца ўніверсітэцкія алімпіяды.
Усяго будзе задзейнічана 65 прадстаўнікоў ведамства.