Top.Mail.Ru
246

Камітэт па адукацыі: для навучэнцаў захоўваюцца падыходы па адзіных элементах адзення

Да старту новага навучальнага года застаюцца лічаныя тыдні, і ў бацькоўскіх чатах усё часцей абмяркоўваюць школьную форму. Ці павінен прадугледжвацца яе адзіны ўзор у кожнай школе?



У сетцы Інтэрнэт з’явілася інфармацыя, што ў адной са сталічных школ бацькоў абавязалі пашыць форму адзінага ўзору. Большасць пагадзіліся, але некаторыя адмовіліся ад ідэі. Адна з прычын - адзенне дзелавога стылю ўжо набыта.

У Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама расказалі, што ў будучым навучальным годзе ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы захаваны падыходы па адзіных элементах адзення дзелавога стылю навучэнцаў, выпрацаваных раней. Адпаведныя нормы замацаваны ў лакальных прававых актах школ і гімназій.

Абавязак вучняў наведваць заняткі ў адзенні адпаведнага стылю замацаваны з канца мінулага года і ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Выключэнне — выпадкі, прадугледжаныя санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.

Між тым паняцце «дзелавы стыль адзення» вызначана Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. На сёння гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (на пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).

— Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук, — растлумачылі спецыялісты. — Для дзяўчынак (дзяўчат) — пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка. У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.


На сайце Камітэта па адукацыі размешчана калекцыя школьнага адзення, распрацаваная канцэрнам «Беллегпрам» да новага навучальнага года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю