Фізічныя асобы застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Фізасобы за ліпень на чыстай аснове прадалі $213,8 млн, з пачатку года — $1,336 млрд. Агульны аб’ём набытай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за месяц склаў $1,208 млрд, прададзенай — $1,422 млрд.
Кампаніі-рэзідэнты Беларусі ў ліпені таксама выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. За месяц яны прадалі валюты на $123,7 млн у эквіваленце больш, чым купілі. З пачатку года чыстая купля валюты з іх боку склала ў суме $705,3 млн. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў ліпені склаў $4,218 млрд, прададзенай — $4,342 млрд.