Top.Mail.Ru
152

Кампанія Honda ўпершыню ў гісторыі змяняе лагатып — які будзе зараз

Цяпер Honda не будзе ранейшай. Кампанія абвясціла аб змене свайго лагатыпа. Класічная H паўстане ў іншым абліччы, паведамляе Точка.by.


Упершыню яна з’явілася яшчэ ў далёкім 1963 годзе і за больш як 60-гадовую гісторыю лагатып зведаў некалькі змен, але не такіх глабальных.

Прычына — электрамабілі

Як расказалі ў кампаніі, абнаўленне лога звязана з распрацоўкай электрамабіляў новага пакалення, у тым ліку серыі Honda 0.

Новы знак павінен паказаць прыхільнасць кампаніі да трансфармацыі, накіраваную на тое, каб выйсці за рамкі вытокаў Honda.

Літара H зараз падобная на дзве працягнутыя рукі, якія і паказваюць імкненне кампаніі да навін і задавальнення ўсіх кліентаў.

Калі з’явіцца новы знак

Вядома, што рэбрэндынг пакуль закране толькі электрамабілі наступнага пакалення і новых гібрыдаў (HEV). І толькі тых, якія з’явяцца з 2027 года і пазней.

Зрэшты, выкарыстанне лагатыпа пашырыцца і на ўвесь аўтамабільны бізнес Honda ў цэлым.

У тым ліку на такія пункты ўзаемадзеяння з кліентамі, як дылерскія цэнтры, камунікацыйныя ініцыятывы і аўтаспорт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю