Сертыфікат брокера ўручаны ТАА «ДЭЛ-Агра», паведамілі на біржы.
Атрыманне статусу прафудзельніка дазволіць прадстаўляць інтарэсы смаленскіх кампаній, што дапаможа нарасціць прысутнасць рэгіянальнага бізнесу на таргах і ўзаемны тавараабарот, выказалі ўпэўненасць на БУТБ.
Пачаць плануецца з гандлю леса- і сельгасмашынамі, абсталяваннем і інструментамі, а ў перспектыве працаваць па ўсіх секцыях.
Дарэчы, на БУТБ акрэдытаваны 651 удзельнік са Смаленскай вобласці. За апошнія два гады тавараабарот амаль падвоіўся і рэгіён выйшаў на 2-е месца сярод усіх суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
У 2025 годзе — больш за 205 мільёнаў долараў, са студзеня да сярэдзіны красавіка 2026-га — амаль 73 мільёны долараў (+70 % да аналагічнага перыяду мінулага года).
З Беларусі экспартуюцца малочная і мясная прадукцыя, піламатэрыялы, ільновалакно, скураная сыравіна, будматэрыялы. У імпарце пераважаюць тэхніка, металы, вугаль, палімеры.