Top.Mail.Ru

Кампазіцыі і фігуры з саломы ўпрыгожаць палі Мінскай вобласці

Саламяныя фігуры ўпрыгожаць палі Мінскай вобласці, першыя з іх будуць устаноўлены ўжо ў пачатку наступнага тыдня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Прыём заявак на штогадовы агляд-конкурс саламяных фігур стартуе з 17 жніўня і працягнецца да 1 верасня. «Пераможцаў абярэ камісія не пазней за 10 верасня, інтэрнэт-галасаванне пройдзе з 10 па 17 верасня. Пераможцы атрымаюць узнагароды ў выглядзе дыпломаў і грашовых прэмій у памеры 70, 60 і 50 базавых велічынь. Пераможцу анлайн-галасавання ў якасці падарунка ўручаць дыплом і грашовую ўзнагароду ў памеры 50 базавых велічынь», — паведамілі ў прэс-службе.

Летась, на думку інтэрнэт-аўдыторыі, лепшымі сталі «Міньёны» ад ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна.

«Для ўдзелу неабходна вырабіць канструкцыі (кампазіцыі) з саломы. Дапускаецца даданне іншых прыродных матэрыялаў і дэкаратыўных элементаў. Канструкцыя павінна складацца з рулонаў і (або) цюкоў саломы вышынёй не менш за 2,5 м і размяшчацца ў агульнадаступным месцы паблізу дарог агульнага карыстання. Пры распрацоўцы каркасаў і ўстаноўцы неабходна забяспечыць надзейнасць і абарону канструкцый ад абвальвання», — паведамілі падрабязнасці ў прэс-службе.

Мінская вобласць актыўна рыхтуецца да фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі», іх сталіцай сёлета стане Дзяржынск. Саламяныя фігуры ў тым ліку па традыцыі ўпрыгожаць пад’язныя шляхі да цэнтра свята вяскоўцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю