Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Мінпрацы Беларусі Мікалай Арол расказаў, каму патрэбна бясплатная пуцёўка ў санаторый. Нагадаем, з 1 мая спіс значна пашырыўся — гэта звязана з уступленнем у сілу закона «Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў», які быў падпісаны яшчэ ў 2024 годзе.
Так, паводле слоў спецыяліста, якія перадало інфармагенцтва «Минск-Новости», на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне зараз могуць разлічваць наступныя катэгорыі насельніцтва:
- асобы, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле — яны атрымалі статус удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і, як адзначыў Арол, калі не скарыстаюцца пуцёўкай на працягу года, змогуць атрымаць фінансавую дапамогу;
- ветэраны баявых дзеянняў;
- былыя вязні фашызму;
- жонкі загінуўшых ваеннаслужачых, якія не ўступілі ў новы шлюб.
Дарэчы, раней такую магчымасць мелі толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер, як бачым, права на бясплатнае знаходжанне ў санаторыях атрымалі і іншыя беларусы.