Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — Камянецкую вежу ў першай палове 2026 года наведалі больш за 10 тыс. турыстаў. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — Камянецкую вежу ў першай палове 2026 года наведалі больш за 10 тыс. турыстаў. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Галоўная славутасць Камянца, які ў гэтым ліпені адзначыць сваё 750-годдзе, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Так, летась яе наведалі больш за 27 тыс. чалавек, у студзені — чэрвені 2026-га — звыш 10 тыс. Большасць з іх прыязджаюць з розных куткоў Беларусі. Сустракаюць у Камянцы таксама гасцей з Расіі і іншых краін. Напрыклад, літаральна напярэдадні гісторыя старажытнай вежы зацікавіла вандроўцу з Нідэрландаў.
«Унікальны помнік XIII стагоддзя. Гэта абарончая вежа, якая была пабудавана па ўказанні валынскага князя Уладзіміра Васількавіча паміж 1276 і 1288 гадамі на левым абрывістым беразе ракі Лясная. Сёння ў вежы размешчаны музей. На пяці ярусах знаходзіцца экспазіцыя, якая пераважна расказвае пра гісторыю Камянца і вежы перыяду XIII-XVI стагоддзяў», — адзначыла навуковы супрацоўнік Вольга Грыцук.
Увагу наведвальнікаў прыцягваюць макеты Камянца і вежы ў разрэзе, якія паказваюць унутраную абстаноўку ўнутры абарончага збудавання ў Сярэднявеччы. Папулярнасцю ў турыстаў карыстаецца назіральная пляцоўка на даху, адкуль адкрываецца від на горад і наваколлі. На экскурсіі падняцца туды можна па ўнутранай лесвіцы, якая захавалася з XIII стагоддзя. Наверх вядуць 22 каменныя прыступкі.
Дарэчы, вышыня Камянецкай вежы складае 29,4 м, таўшчыня сцен — 2,5 м. «захаванасць сцен вежы — 90 %, тым яна і ўнікальная. Перыядычна зубцы, сцены рэстаўратары для абароны пакрываюць адмысловым саставам», — патлумачыла навуковы супрацоўнік.
Свой юбілей Камянец будзе адзначаць 22-26 ліпеня. Праграма ўключае гістарычныя рэканструкцыі, міжнародную філатэлістычную выставу, фестываль харэаграфічнага і вакальнага мастацтва, матч зорак футбола, мноства канцэртаў, выстаў, праекцыйнае шоу і феерверк. Арганізатары падрыхтавалі сюрпрызы. Адзін з іх — адкрыццё арт-аб’екта каля Камянецкай вежы.