Top.Mail.Ru
144

Канадскі абаронца «Дынама» Мелаш прадоўжыў кантракт з «зубрамі» на тры гады

Хакейнае мінскае «Дынама» аб’явіла аб прадаўжэнні кантракта з канадскім абаронцам Нікаласам Мелашам, паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнага клуба.


Новае пагадненне хакеіста з «зубрамі» разлічана да канца сезона-2028/29. Мелаш праводзіць другі чэмпіянат у складзе «Дынама», у бягучай рэгулярцы Нікалас згуляў 59 матчаў і набраў 15 (3+12) ачкоў. Канадзец уваходзіць у топ-6 лігі па паказчыку карыснасці («+27») і ў топ-5 абаронцаў-бамбардзіраў сваёй каманды. За кар’еру ў КХЛ Мелаш зарабіў 51 (14+37) бал у 183 сустрэчах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю