Ангеліна Барданоўская і Іна Нядзелькіна прынеслі беларускай камандзе першы медаль чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года, які праходзіць у Польшчы, паведамляе БелТА.
Нашы дзяўчаты занялі трэцяе месца ў фінале каноэ-двоек на дыстанцыі 500 м, паказаўшы рэзультат 2 хвілін 02,67 сек. Ззаду беларусак засталіся прадстаўніцы Кітая, Іспаніі, Малдовы, Венгрыі, Канады і Узбекістана, два верхнія радкі занялі дуэты з Германіі і Украіны. Барданоўская і Нядзелькіна бяруць медалі на трэцім ЧС запар.
Першым фіналам дня стаў заезд жаночых байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 м, у якім нашы Аліна Світа, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер занялі сёмае месца. Год таму ў гэтым відзе праграмы беларускі былі трэцімі.
Бронзу на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ заваяваў і наш канаіст Андрэй Жолабаў.
У вырашальным заездзе на дыстанцыі 200 м у каноэ-адзіночцы беларус паказаў трэці вынік сярод дзевяці фіналістаў — 41,15 сек. Перамогу атрымаў Аляксей Калядзіч з Польшчы (40,95), другім фінішаваў Артур Гуліеў з Узбекістана (41,05). Жолабаў упершыню ў кар’еры ўзяў медаль дарослага ЧС. Таксама сёлетнім летам Андрэй стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі і пераможцам студэнцкага чэмпіянату свету.
На чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года ў Італіі і на кантынентальным форуме 2026 года ў Партугаліі беларусы з улікам паралімпійскіх дысцыплін заваявалі па сем узнагарод. Спаборніцтвы ў Познані завершацца 30 жніўня.