Беларускія спартсмены заваявалі два медалі ў чацвёрты дзень чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.
У фінале жаночых каноэ-двоек на 200-метроўцы другі вынік паказалі Юлія Трушкіна і Іна Нядзелькіна, а ў заездзе мужчынскіх каноэ-чацвёрак на 500 метраў трэцяе месца занялі Ілля Верашчака, Станіслаў Савельеў, Уладзіслаў Палешка і Даніла Верашчака. За дзень да заканчэння планетарнага форуму ў Італіі ў актыве беларускай каманды тры медалі: адно серабро і дзве бронзы.