Top.Mail.Ru
229

Канфедэрацыя этнаспорту падтрымала неабходнасць удзелу беларусаў ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах

Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз 22 мая сустрэўся з прэзідэнтам Сусветнай канфедэрацыі этнаспорту Неджмеддзінам Білалам Эрдаганам. Пра гэта паведамляе БелТА.



Перагаворы прайшлі падчас цырымоніі адкрыцця VII фестывалю этнаспартыўнай культуры ў Стамбуле, які сабраў прадстаўнікоў 35 краін, сярод якіх і беларуская каманда.

«У час размовы абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне этнічных відаў спорту, вынікі VII форуму этнаспорту ў Санкт-Пецярбургу, беларуска-турэцкае ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі і культуры», — расказалі ў пасольстве.

Бакі сышліся ў меркаванні, што спорт павінен адыгрываць стваральную ролю, аб’ядноўваць людзей незалежна ад поглядаў, веры або іншых фактараў. Недапушчальная яго палітызацыя, двайныя стандарты і дыскрымінацыя.

«У сувязі з гэтым падтрымана пазіцыя аб неабходнасці паўнавартаснай прысутнасці беларускіх і расійскіх спартсменаў на ўсіх міжнародных спаборніцтвах. Білан Эрдаган таксама пазітыўна ацаніў пададзеную Беларускай федэрацыяй гарадошнага спорту заяўку на ўступленне ў сусветную канфедэрацыю этнаспорту і запрасіў беларускі бок да больш шырокага ўдзелу ў будучых спаборніцтвах і сумесных мерапрыемствах пад эгідай канфедэрацыі», — расказалі ў дыпмісіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю