Цэнтральная выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі. Перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, за якога выбаршчыкі аддалі 5 136 293 галасы. Вынікі ў панядзелак агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Аляксандр Лукашэнка набраў 86,82 % галасоў
Ігар Карпенка адзначыў, што выбарчая кампанія праведзена ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам і каляндарным планам арганізацыйных мерапрыем-стваў падрыхтоўкі і правядзення выбараў, зацверджаным ЦВК.
Галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам. За Алега Гайдукевіча прагаласавала 119 272 чалавекі, або 2,02 %; за Ганну Канапацкую — 109 760 чалавек, або 1,86 %; за Аляксандра Лукашэнку — 5 136 293 чалавекі, або 86,82%; за Сяргея Сыранкова — 189 740 чалавек, або 3,21 %; за Аляксандра Хіжняка — 102 729 чалавек, або 1,74%; супраць усіх — 213 277 чалавек, або 3,6 %.
Усяго ж у спісы выбаршчыкаў было ўнесена 6 903 994 чалавекі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі, прагаласавалі 5 916 195 чалавек, або 85,69 %.
— Такім чынам, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся, — праін-фармаваў Ігар Карпенка, нагадаўшы, што, згодна з заканадаўствам, яны лічацца такі-мі, калі прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў, уключаных у спісы выбар-шчыкаў.
У тым ліку свой грамадзянскі абавязак выканалі 114 грамадзян, якія пастаянна жывуць за мяжой і знаходзяцца на консульскім уліку. Права ўпершыню прагаласа-ваць атрымалі больш за 88 тысяч маладых людзей, і 95 % з іх прыйшлі на выбарчыя участкі.
Нагадаем, у асноўны дзень галасавання ў краіне працавала 5325 выбарчых участкаў, у тым ліку 207 — у бальніцах, санаторыях і дамах адпачынку, 12 — у воін-скіх часцях.
— Хачу падзякаваць кандыдатам у Прэзідэнты за правядзенне канкурэнтнай перадвыбарнай кампаніі ў рамках прававога поля. І, вядома ж, трэба выказаць па-дзяку нашым грамадзянам, якія прынялі актыўны ўдзел у працэсе галасавання, асаб-ліва маладым выбаршчыкам, — адзначыў Ігар Карпенка.
Паступіла 2200 зваротаў
Старшыня ЦВК праінфармаваў, што ў інфармацыйна-даведачны цэнтр ЦВК, які з мэтай аператыўнага рэагавання на звароты працаваў з пачатку выбарчай кам-паніі, паступіла больш за 2200 вусных зваротаў грамадзян. Супрацоўнікі цэнтра ста-раліся вырашаць запыты, якія пераважна датычыліся пошуку ўчастка для галасаван-ня, удакладнення звестак аб месцах размяшчэння перадвыбарных праграм канды-датаў, жадання галасаваць не па месцы рэгістрацыі. Акрамя таго, разглядаліся пісь-мовыя звароты, якіх паступіла больш чым сотня. На ўсе з іх былі дадзены вычар-пальныя адказы.
Інфармацыя пра ход кампаніі размяшчалася на сайтах ЦВК, мясцовых орга-наў улады, у сацсетках і месенджарах, асвятлялася ў СМІ. Дзейнічаў інфацэнтр Цэнтрвыбаркама, адкуль трансліраваліся актуальныя даныя пра ход галасавання, працавалі эксперты, нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі.
Старшыня ЦВК паведаміў, што былі зафіксаваны факты здзяйснення выбар-шчыкамі адміністрацыйных правапарушэнняў — фатаграфаванне запоўненых бю-летэняў для галасавання, а таксама вынасы іх за межы памяшкання для галасаван-ня. Паводле папярэдніх даных, каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, былі вынесены з участкаў для галасавання.
Старшыня ЦВК удакладніў, што ад грамадзян і назіральнікаў не паступала за-яў аб парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства ў працэсе галасавання ці падліку галасоў, якія б маглі паўплываць на вынікі выбараў.
Электроннае галасаванне — не панацэя
Ігар Карпенка выказаўся і аб магчымасці ўкаранення ў Беларусі электроннага галасавання.
— Мы глядзім шырэй на гэтую тэматыку, чым выключна электроннае галаса-ванне. Была створана спецыяльная міжведамасная рабочая група, якая распраца-вала канцэпцыю лічбавізацыі выбарчага працэсу. Яна патрабуе яшчэ, вядома, аб-меркаванняў з усімі зацікаўленымі, адпаведнага прыняцця і выбудоўвання дарож-най карты, яе ўкаранення.
Разам з тым, як адзначыў старшыня ЦВК, электроннае галасаванне — гэта не панацэя:
— Чым больш унікаю ў тэму электроннага галасавання, кантактую з калегамі, у тым ліку расійскімі, тым больш прыходжу да высновы, што электроннае галасаванне — не панацэя. На жаль, сёння тыя, хто мае кнопку кіравання ў інтэрнэце, выкарыс-тоўваюць гэты механізм для таго, каб уплываць у тым ліку на электроннае галасаван-не.
Пры гэтым было б важна зрабіць так званы рэгістр выбаршчыкаў, улічваючы, што рэгістр насельніцтва выкарыстоўваецца ўжо другую кампанію. І гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх пытанняў, калі выбаршчык зарэгістраваны ў адным месцы, а пражывае ў іншым.
— Не выключаю, што пэўныя сэрвісы будуць зроблены. Аднак галоўная ўмова — бяспека, таму праграмны прадукт павінен быць айчынным, а працэсам павінна кі-раваць ЦВК ці падведамасныя ёй арганізацыі. Гэта павінна быць незалежная нацы-янальная сістэма, — падкрэсліў Ігар Карпенка.
«Грамадзяне ў краінах Захаду займаюць іншыя пазіцыі, чым іх эліты»
На выбарах Прэзідэнта прысутнічала амаль паўтысячы міжнародных назі-ральнікаў. Адказваючы на пытанне пра запрашэнне ў такой ролі прадстаўнікоў з кра-ін Захаду, Ігар Карпенка патлумачыў, што звычайныя грамадзяне ў гэтых краінах займаюць іншыя пазіцыі, чым іх улады.
— Мы дакладна падзяляем палітычныя эліты ў гэтых краінах і простых грама-дзян. Перакананы, што ў простых грамадзян у Еўропе, у першую чаргу нашых най-бліжэйшых суседзяў у Польшчы, Украіне, Прыбалтыйскіх дзяржавах, у пераважнай большасці зусім іншыя пазіцыі, падыходы, меркаванні. Гэтым палітычным элітам да-вядзецца трымаць пэўны адказ перад сваімі грамадзянамі.
У якасці прыкладу старшыня ЦВК прывёў Вялікабрытанію, дзе «ідзе чахарда» з прэм’ер-міністрамі.
— Грамадзяне ўсё бачаць. Прыехалі сяброўскія нашай краіне людзі, якія доб-ра да нас ставяцца. Мы ж не запрашалі гэту Каю Калас (кіраўнік еўрадыпламатыі). Мы ведаем яе русафобскія і антыбеларускія падыходы. Няхай займаецца сваімі справамі. Што ад таго, што яна сказала, што не прызнае выбары ў Беларусі? Мне ад гэтага ні горача ні холадна, я мяркую, гэтак жа, як і нашым грамадзянам, — дадаў Ігар Карпенка.
Фота Лізаветы ГОЛАД