Top.Mail.Ru

Кантракты і пагадненні на суму больш як $5 млн падпісаны ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Кыргызстан

Завяршыўся афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Кыргызстан, паведамляе БелТА.


У ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі падпісана кантрактаў і пагадненняў на суму звыш $5 млн.

Аляксандр Турчын сустрэўся з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым і старшынёй Кабінета міністраў — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, прыняў удзел у адкрыцці Беларуска-кыргызскага бізнес-форуму.


Таксама кіраўнік беларускага ўрада наведаў шэраг прадпрыемстваў — смеццесартавальную станцыю вытворчасці ПВГУП «Сіфанія-Экатэхніка» і Эка-тэхналагічны завод па выпрацоўцы электраэнергіі шляхам утылізацыі цвёрдых бытавых адходаў, ТАА «Аўтамаш-Радыятар».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю