Фіксаваць аплату або неаплату на паркоўках будуць спецыяльна абсталяваныя транспартныя сродкі. Інфармацыя будзе паступаць у праграмны комплекс parkouka.by. Там, дзе гэта тэхнічна немагчыма зрабіць, падключацца спецыялісты па рабоце з кліентамі, узброеныя планшэтамі. На ветравым шкле яны будуць замацоўваць жоўтыя бланкі паведамленняў аб неабходнасці аплаты. У выпадку неаплаты ўладальнікам аўто будуць выстаўляцца прэтэнзіі.
Як адзначыў дырэктар ДУ «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў, для 2-й і 3-й зоны прадугледжаны абанементы (розныя віды і працягласць дзеяння). Паркоўкі, размешчаныя ў зоне 2, не абсталяваныя прыладамі па ўліку часу і тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду транспартных сродкаў, — 200 рублёў у месяц.
Паркоўкі, размешчаныя ў зоне 3, не абсталяваныя прыладамі па ўліку часу і тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду ТС, — 100 рублёў у месяц.
Паркоўкі, размешчаныя ў зоне 2 і зоне 3, абсталяваныя прыладамі па ўліку часу і тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду ТС, — 300 рублёў у месяц (зона 2), 150 рублёў у месяц (зона 3).
Сродкі, якія паступаюць ад платы за паркоўкі, будуць накіроўвацца на развіццё паркавальнай прасторы г. Мінска.