Кантроль хуткасці ажыццяўляецца на 11 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Як расказалі ў ведамстве, мабільныя датчыкі кантролю хуткасці сёння працуюць на праспектах Незалежнасці (60 км/г, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Жукава (60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г). Таксама кантроль хуткасці ажыццяўляецца на вуліцах Аэрадромная (60 км/г), Прытыцкага (60 км/г), Маякоўскага (60 км/г), Дзянісаўская (60 км/г), Радыяльная (60 км/г), Казінца (60 км/г) і МКАД (90 км/г, 100 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасныя абмежаванні і ўлічваць умовы надвор’я.