Top.Mail.Ru

«Кантроль за харчаваннем і выбар бяспечнага ранца». Санэпідслужба аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года

Якія пытанні вырашае санітарна-эпідэміялагічная служба пры падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года, расказала ўрач-гігіеніст (загадчык) аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Дзіяна Лаўрысюк, паведамляе БелТА.


«Пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да 2026/27 навучальнага года быў забяспечаны сістэмны падыход на ўсіх этапах: ад актуалізацыі нарматыўнай базы да ацэнкі адпаведнасці і прыёмкі кожнай школы. У сакавіку-красавіку 2026 года санітарна-эпідэміялагічнай службай у складзе камісіі наведаны ўсе ўстановы адукацыі краіны з вызначэннем адпаведных мерапрыемстваў па іх падрыхтоўцы», — адзначыла Дзіяна Лаўрысюк.

Паводле яе слоў, аб пытаннях, якія патрабуюць рашэння, інфармаваны абласныя і гарадскія органы ўлады. Сярод гэтых пытанняў рамонт, выкарыстанне штучнай асветленасці ў адпаведнасці з гігіенічным нарматывам, замена зношанай мэблі, набыццё абсталявання для механізацыі тэхналагічных працэсаў прыгатавання ежы і мыцця посуду. 

Асаблівую ўвагу санітарна-эпідэміялагічная служба ўдзяліла пытанням забеспячэння гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, харчавання, адпачынку, а таксама бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі. У рамках праведзеных капітальных і маштабных рамонтаў было прадугледжана значнае паляпшэнне санітарна-тэхнічнага стану будынкаў, аб’ектаў харчавання, спартыўных залаў і пляцовак, тэрыторый, што дало магчымасць забяспечыць у школах адпаведныя гігіенічныя патрабаванні.

«Таксама забяспечана гігіенічная ацэнка з лабараторным суправаджэннем аб’ектаў новага будаўніцтва і рэканструкцыі. На сёння ўсе аб’екты ўведзены ў эксплуатацыю. Па кожнай установе адукацыі, дзе работы па рэканструкцыі будуць праводзіцца пасля 1 верасня, прапрацаваны кампенсуючыя мерапрыемствы, якія забяспечаць належныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу і харчавання ўдзельнікаў», — растлумачыла Дзіяна Лаўрысюк. 

Спецыялісты санэпідслужбы таксама ацанілі падрыхтоўку аб’ектаў харчавання, у тым ліку камбінатаў школьнага харчавання, прынялі ўдзел у міжведамасных семінарах па навучанні работнікаў аб’ектаў харчавання ўстаноў адукацыі. 

Акрамя таго, яны ажыццяўляюць кантроль па недапушчэнні абарачэння на тэрыторыі краіны тавараў негарантаванай якасці. «У перыяд правядзення школьных базараў забяспечаны кантроль за выкананнем патрабаванняў бяспекі школьных тавараў, якія рэалізуюцца. У 24% гандлёвых аб’ектаў выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, асноўнымі з якіх з’яўляліся парушэнне патрабаванняў да маркіроўкі тавараў, адсутнасць маркіроўкі, неадпаведнасць устаноўленым патрабаванням, інфармацыі і звесткам у суправаджальных дакументах або адсутнасць прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку», — сказала ўрач-гігіеніст.

Так, па выніках лабараторных даследаванняў, 4% адабраных спроб не адпавядаюць гігіенічным патрабаванням па паказчыках гіграскапічнасці, паветрапранікальнасці і індэксе таксічнасці. У сувязі з гэтым прыняты адпаведныя меры рэагавання, прыпынена рэалізацыя больш як трыста з паловай тысяч адзінак тавараў. Сюды ўвайшлі адзенне, абутак, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, ранцы, партфелі.

Дзіяна Лаўрысюк падкрэсліла, што ў сувязі з гэтым у СМІ актыўна даюцца тлумачэнні і рэкамендацыі па гігіенічных патрабаваннях да школьнага адзення, абутку, ранцаў і заплечнікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю