Выступленне легендарнага рок-гурта Metallica у штаце Вірджынія суправаджалася незвычайнай прыроднай з’явай — прыборы зафіксавалі падземныя штуршкі. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.
«Доўгачаканы канцэрт Metallica на стадыёне Lane Stadium пры Тэхналагічным універсітэце Вірджыніі быў не проста выступленнем, а сейсмічнай падзеяй... Сейсмалагічная абсерваторыя Тэхналагічнага ўніверсітэта зафіксавала падземныя штуршкі» — адзначаецца ў рэпартажы.
Па інфармацыі дырэктара абсерваторыі, абсталяванне, размешчанае ў 1,6 км ад стадыёна (дзе сабралася каля 60 000 фанатаў), зарэгістравала вібрацыі грунта. Найбольшая актыўнасць прыйшлася на культавы хіт Enter Sandman.
Фота з адкрытых крыніц