Top.Mail.Ru

Капрамонт жылля: колькі пералічвае насельніцтва і колькі дабаўляе бюджэт, растлумачыў міністр ЖКГ

Колькі на капітальны рамонт жылля пералічвае насельніцтва і колькі дабаўляе бюджэт, расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, паведамляе БелТА. 


Як было адзначана ў эфіры, на 2026-2030 гады ў краіне грандыёзныя планы на капітальны рамонт жылля — не менш як 14 млн кв. м. «Калі гаварыць у цэлым пра капітальны рамонт, то планка, якую мы паднялі ў мінулай пяцігодцы, практычна захаваецца і ў гэтай пяцігодцы», — запэўніў міністр. 

«Але тут хачу яшчэ сказаць пра сацыяльную накіраванасць гэтай паслугі. Калі гаварыць аб сродках, якія пералічвае насельніцтва, то ў год гэта каля 500 млн рублёў у агульны кацёл. І 850 млн рублёў дабаўляе бюджэт для таго, каб выканаць гэты аб’ём капітальнага рамонту. Таму гэта практычна як сацыяльная паслуга», — падкрэсліў Генадзь Трубіла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю