Дзяржаўныя сімвалы — гэта тое, што нас аб’ядноўвае, упэўнены Уладзімір Каранік. «Гэта прыкмета дзяржаўнасці, атрыбут незалежнасці. Мы ў першую чаргу маладому пакаленню павінны прывіваць гонар за сваю краіну, за свае сімвалы, каб кожны раз яны імкнуліся рабіць усё, каб праславіць сваю краіну. Таксама гэта важна і для таго, каб мы назіралі нашы дзяржаўныя сімвалы трапяткімі над міжнароднымі спартыўнымі арэнамі, каб яны асацыяваліся з навуковымі дасягненнямі, дасягненнямі культуры, каб фактычна мы праслаўлялі сваю краіну на ўсіх узроўнях. Неабходна, каб дзяржсімвалы ў кожнага беларуса выклікалі гонар», — лічыць ён.
На такіх мерапрыемствах шмат моладзі кажа, што ім гэта цікава. «Гэта таксама сведчыць аб тым, што мы сталі больш звяртаць увагі на патрыятычнае выхаванне моладзі, а яшчэ тое, што ў нас моладзь вельмі разумная, вельмі таленавітая, — сказаў віцэ-прэм’ер. — Яны зрабілі правільныя высновы і сваім удзелам галасуюць за мір, стабільнасць і развіццё».
Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года № 157 і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.