Top.Mail.Ru

Каранік: Горад будзе поўнасцю гатовы сустракаць гасцей

Бяспека гледачоў, рамонт сцэнічных пляцовак — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік ацаніў гатоўнасць галоўных аб’ектаў правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перадае БелТА.


Віцэ-прэм’ер падчас рабочай паездкі ў Віцебск наведаў Летні амфітэатр і Канцэртную залу «Віцебск». Гендырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі расказаў, што да сёлетняга форуму ўсе аб’екты будуць гатовы, але да наступнага года, калі будзе праходзіць 35-ы фестываль, трэба будзе абнавіць дах над глядзельнай залай амфітэатр. Па новых патрабаваннях пажарнай бяспекі патрэбны іншыя матэрыялы, і таму за маштабны рамонт «кепкі», як дах называюць у народзе, трэба брацца грунтоўна. У астатнім бягучы рамонт традыцыйна праходзіць у грымёрках, іншых памяшканнях, каб прывесці іх у больш свежы выгляд.

У КЗ «Віцебск» працягваюцца работы па рэканструкцыі будынка. Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што ўсё павінна быць завершана да 1 чэрвеня.

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што «Славянскі базар у Віцебску» — самая маштабная музычная падзея не толькі Беларусі, але і замежных дружалюбных краін. «Гэта падзея, якую чакаюць як выканаўцы, так і гледачы. Нягледзячы на ўзрост, гэта той фестываль, які заўсёды здзіўляе — нечым новым, нечым крэатыўным. Мэта сённяшняга візіту — яшчэ раз ацаніць той аб’ём работ, які трэба зрабіць у рамках падрыхтоўкі да фестывалю. Улічваючы, што прыязджае вельмі шмат людзей, мы павінны гарантаваць бяспеку і камфорт для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Таксама трэба было ацаніць, якімі новымі ідэямі, падыходамі арганізатары пацешаць сёлета. Папярэдне магу сказаць, што той аб’ём, які зроблены, дазваляе з упэўненасцю казаць, што да моманту пачатку правядзення фестывалю, і Віцебск, і ўся інфраструктура будуць поўнасцю гатовы», — паведаміў ён журналістам.

Уладзімір Каранік абазначыў першачарговыя задачы — завяршыць рамонт і мантаж неабходнага абсталявання. «Ад гэтага залежаць уражанні гледачоў — ад таго, наколькі якасным будзе гук, святло, наколькі ў камфортных умовах яны будуць глядзець праграму фестывалю», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Таксама ён падкрэсліў, што важна забяспечыць размяшчэнне ўсіх удзельнікаў форуму мастацтва. «Фестываль выконвае яшчэ адну вельмі важную функцыю: я ўпэўнены, што пасля „Славянскага базару ў Віцебску“ ў 2025 годзе мы даведаемся пра новыя імёны, і наша музычная культура зайграе новымі яркімі адценнямі», — падзяліўся Уладзімір Каранік.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю