«Мы павінны памятаць пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, значэнне гэтай падзеі вельмі цяжка пераацаніць, — акцэнтаваў віцэ-прэм’ер. — Мы павінны памятаць і няспынна дзякаваць тым, хто, нягледзячы на ўсе цяжкасці, выстаяў і перамог. Да нашых дзён дажылі людзі, чыё дзяцінства і юнацтва былі апаленыя вайной. Менавіта яны, не азлобіўшыся пасля перажытага, аднаўлялі краіну пасля ваеннага ліхалецця, паднялі Савецкі Саюз з руін і перадалі свой вопыт, расказалі пра тое, што здарылася наступным пакаленням. Наш маральны абавязак — клапаціцца пра гэтых герояў, якія перамаглі ў той вайне, якія вярнулі нам свабоду і права жыць на сваёй зямлі».
Было падкрэслена, што абавязак тых, хто цяпер жыве — перадаць памяць аб Вялікай Перамозе наступным пакаленням і зрабіць усё магчымае, каб яна жыла ў стагоддзях, таму што, па словах Уладзіміра Караніка, менавіта гэтая гістарычная праўда стварыла падмурак, абапіраючыся на які, беларусы будуюць сваю незалежную, свабодную, якая развіваецца дзяржаву.
Пятнаццаці героям, былым сведкамі і ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія прынялі ўдзел у сённяшнім чаяванні, віцэ-прэм’ер Уладзімір Каранік і міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі медалі «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі. «Юбілейныя медалі — гэта спосаб для нас яшчэ раз выказаць словы падзякі ветэранам той страшнай вайны, — заўважыў Уладзімір Каранік, — сказаць, што мы памятаем іх подзвігі і ганарымся імі, і пацвердзіць: мы ніколі не забудзем, што ў нашых жылах цячэ кроў пакалення пераможцаў».
Віцэ-прэм’ер дадаў: савецкі народ атрымаў верх у той страшнай вайне таму, што быў адзіны. Цяперашнія пакаленні павінны браць прыклад з мужнасці, гераізму, адзінства ўдзельнікаў баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай.