Top.Mail.Ru

Каранік: Новая марка стане дэманстрацыяй увагі, якая надаецца ў Беларусі еўразійскай інтэграцыі

Новая марка стане дэманстрацыяй увагі, якая ўдзяляецца ў Беларусі еўразійскай інтэграцыі, заявіў журналістам на цырымоніі гашэння паштовага праекта «Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік, перадае БелТА.


Падчас цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовага праекта «Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе» намеснік Прэм'ер-міністра звярнуў увагу на знакавасць падзеі і падкрэсліў, што Еўразійская інтэграцыя — залог будучага росквіту нашых краін. 

Ён адзначыў, што наша дзяржава выходзіць з мноствам ініцыятыў у ЕАЭС. Сярод іх — зняцце бар'ераў, удасканаленне лагістыкі, роўны доступ да сістэмы дзяржзакупак і забеспячэнне бесперашкоднага руху тавараў, паслуг і капіталаў. — Гэта значыць пытанняў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, вельмі шмат. Але самае галоўнае, што яны знаходзяць разуменне ў нашых калег па Еўразійскім эканамічным саюзе: ідзе дашліфоўка па многіх кірунках, зняцце дробных заўваг. Па некаторых пытаннях — ініцыятывы рэвалюцыйныя, якія, з майго пункту гледжання, дазволяць лепш забяспечыць інтэграцыю нашых краін, а таксама дадуць магчымасць для адзіных адказаў на глабальныя выклікі і будуць спрыяць далейшаму паскоранаму развіццю дзяржаў — членаў ЕАЭС, — заўважыў віцэ-прэм'ер. 

Уладзімір Каранік таксама падзякаваў удзельнікам конкурсу па распрацоўцы эмблемы старшынства Беларусі ў органах ЕАЭС. Конкурс праводзіўся сярод моладзі пад эгідай Міністэрства адукацыі. Пераможцам стала работа, распрацаваная вядучым дызайнерам выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» Марынай Крэзо. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі фіналісты конкурсу, якія атрымалі ўзнагароды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю