Top.Mail.Ru

Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных у грамадстве. Пра гэта ён расказаў журналістам па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.



На яго думку, для павышэння ролі вучоных у грамадстве, безумоўна, важная і фінансавая матывацыя, але яна павінна стаць больш эфектыўнай. «Мне вельмі імпануе пазіцыя Прэзідэнта. Ён заўсёды кажа, што мы вучоных павінны падтрымліваць, таму што развіццё краіны без навуковага суправаджэння ў наш час немагчыма. Але ў гэтай падтрымцы не павінна быць ураўнілаўкі», — падкрэсліў кіраўнік НАН.

У прыватнасці, не павінна быць такога, каб вучоныя спачывалі на лаўрах, выканаўшы якую-небудзь навуковую працу, атрымаўшы званне або ступень.

«Дзяржава табе ўжо даплачвае за наяўнасць ступені і званні. Калі хочаш, каб узровень даплаты быў большы, працягвай даследчую работу, удзельнічай у навукова-даследчай працы, вынаходзь, стварай, атрымлівай новыя веды і рухайся наперад. Тады дзяржава падтрымае», — звярнуў увагу Уладзімір Каранік, параўнаўшы гэты падыход з «прынцыпам веласіпеда». «Пакуль ты рухаешся — трымаеш раўнавагу. Як толькі спыніўся — упаў. Таму тым, хто рухаецца, трэба дапамагчы ехаць больш хутка і больш бяспечна. Тых, хто спыніўся, трэба падтрымаць, паважаць папярэднія заслугі, але пры гэтым стымуляваць тых, хто захаваў здольнасць да руху», — растлумачыў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю