Top.Mail.Ru

Каранік правёў прыём грамадзян у Пухавіцкім раёне

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік правёў асабісты прыём грамадзян у Пухавіцкім раёне, перадае БелТА.


У асноўным пытанні грамадзян датычыліся медыцынскай тэматыкі — нездавальняючае абслугоўванне, адсутнасць профільных урачоў, пытанні з атрыманнем лекаў. Акрамя таго, заяўнікі закранулі тэмы стану дарог, добраўпарадкавання, будаўніцтва і рэканструкцыі школ.

Уладзімір Каранік даручыў праверыць усе акрэсленыя моманты нездавальняючага медабслугоўвання ў Пухавіцкім раёне і пры іх пацвярджэнні аператыўна прыняць адпаведныя меры. Віцэ-прэм’ер акцэнтаваў увагу на тым, што важна стварыць пэўны рэзерв урачоў, каб жыхары раёна не адчувалі недахопу ў профільных спецыялістах.

Адносна стану дарог у аграгарадку Дуброўка віцэ-прэм’ер папрасіў прааналізаваць нагрузкі на дарогі, каб вывучыць неабходнасць іх асфальтавання.

Адна з заяўніц прыйшла са зваротам аб нездавальняючым стане школ у пасёлку Дружны. Уладзімір Каранік падрабязна разабраў пытанне, растлумачыў усе спрэчныя моманты і адзначыў, што ўстановы будуць добраўпарадкаваны. «Усё ў парадак прывядзем», — запэўніў намеснік прэм’ер-міністра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю