Менавіта такое меркаванне выказаў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Каранiк падчас першага пасяджэння аргкамiтэта традыцыйнага кiнафестывалю «Лiстапад».
— Гэта падзея, якую з нецярпеннем чакае не толькi наша кiнематаграфiчная грамадскасць, але i звычайныя людзі. Гэта фестываль, якi заваяваў сваё годнае месца ў сэрцах гледачоў i прафесiяналаў, — падкрэслiў на пачатку пасяджэння вiцэ-прэм’ер. — Ён дазваляе нашым грамадзянам дакрануцца да знакавых праектаў у галiне кiнематографа. I наша задача — правесцi яго на вельмi добрым арганiзацыйным узроўнi.
Уладзiмiр Каранiк акцэнтаваў увагу ўдзельнiкаў на тым, што на першым пасяджэннi неабходна вызначыцца з арыенцiровачнымi датамi правядзення фестывалю, крытэрыямi адбору найлепшых стужак i намiнацыямi.
Ён паведамiў, што арганiзатары плануюць сумесна з СНД заснаваць новую намiнацыю, для таго каб яшчэ больш узняць статус фестывалю, узняць цiкавасць да яго.
Падчас пасяджэння ўдзельнiкi абмеркавалi таксама месца правядзення фестывалю i магчымы склад журы:
— Каб максiмальная колькасць гледачоў у максiмальна камфортных умовах магла паўдзельнiчаць у кiнафестывалi. I ў першым наблiжэннi (абмеркаваць. — Заўв. аўт.) прапанову аб складзе журы, разумеючы, што гэта пытанне, якое патрабуе дэталёвай прапрацоўкi. Гэта значыць, сёння першае ўстановачнае пасяджэнне аргкамiтэта, дзе мы павiнны вызначыць базавы момант i графiкi нашых пасяджэнняў, каб да моманту фестывалю ўсе пытаннi былi вырашаны i ён прайшоў на высокiм арганiзацыйным узроўнi.