Top.Mail.Ru
138

Каранкевіч: нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі прызнаныя сусветнай супольнасцю

Нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі, якія ўкаранёны ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, біятэхналогіі, машынабудаванне, мікраэлектроніка, ахова здароўя, энергетыка, прызнаныя сусветнай супольнасцю і маюць шырокае прымяненне ў практычнай дзейнасці. Пра гэта паведаміў намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч падчас рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі, паведаміла БелТА. 


«Беларуская зямля заўсёды славілася таленавітымі вучонымі. Мы змаглі захаваць спадчыну, а таксама значна прымножыць навуковы патэнцыял нашай краіны. Дзякуючы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю беларускай навукі. І мы ганарымся гэтымі дасягненнямі. Нашы перадавыя навуковыя распрацоўкі, якія ўкаранёны ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, біятэхналогіі, машынабудаванне, мікраэлектроніка, ахова здароўя, энергетыка, прызнаныя сусветнай супольнасцю і маюць шырокае прымяненне ў практычнай дзейнасці», — сказаў Віктар Каранкевіч. 


Намеснік Прэм’ер-міністра павіншаваў навуковую супольнасць краіны ад імя ўрада Беларусі з Днём беларускай навукі. «Я хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прысвяціў сваё жыццё гэтай значнай сферы дзейнасці чалавека, за ваш прафесіяналізм, самаахвярную працу, адданасць сваёй справе. Асаблівыя словы падзякі і прызнання хацеў бы адрасаваць ветэранам навуковай сферы і заслужаным навуковым дзеячам за ваш вопыт, веды і настаўніцтва», — адзначыў ён. 

Мерапрыемства арганізавана ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. На яго запрошаны больш за 500 прадстаўнікоў навуковай грамадскасці, экспертаў, удзельнічаюць таксама рэктары ВНУ, выкладчыкі.

Віктар Каранкевіч уручыў узнагароды — ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі Прэм’ер-міністра. 

Прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Матусевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю