Па першым энергаблоку завершаны планава-папераджальны рамонт і ў 9.53 сёння, 27 студзеня, блок уключаны ў сетку, - паведаміў журналістам намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч.
Ён адзначыў, што ў рамках планава-папераджальнага рамонту былі выкананы ўсе прадугледжаныя праграмай работы:
- Гэта дыягностыка, тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, тэхналагічных сістэм, эксплуатацыйны кантроль металаабсталявання і трубаправодаў.
Профільны віцэ-прэм'ер дадаў, што цяпер ажыццяўляецца рэгламентнае паэтапнае павелічэнне магутнасці на першым энергаблоку.
- Другі энергаблок працуе ў штатным рэжыме на намінальнай магутнасці і нясе нагрузку 1170 мегават, - дадаў ён.
Нагадаем, што Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР - 1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расейскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення падвышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць-унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.
Фота БелТА