Top.Mail.Ru
444

Караткевіч крочыць па ўсім свеце

Сёлета, у лістападзе, грамадскасць краіны будзе адзначаць 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930 — 1984).

Шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды запланаваны ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. 

6 кастрычніка ў галоўнай кніжніцы вобласці пройдзе імпрэза «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць...»: «Уладзімір Караткевіч на мовах народаў свету». На сустрэчы, удзел у якой прымуць моладзь, выкладчыкі мясцовых ВНУ, гісторыкі, пісьменнікі, бібліятэкары, музейшчыкі, будуць прэзентаваны апошнія выданні твораў легендарнага пісьменніка: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», зборнікі вершаў. 

Пойдзе размова пра нядаўнія публікацыі перакладаў прозы і паэзіі класіка на рускую, кітайскую, азербайджанскую, літоўскую, марыйскую мовы. Перакладчыкі з іншых краін свету раскажуць пра свой вопыт пераўвасаблення твораў Караткевіча на свае мовы ў фармаце анлайн. Уражаннямі ад гэтай працы падзеляцца доктар філалагічных навук з Баку Флора Наджы, кіраўнік Цэнтра даследванняў Беларусі ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў Хань Сяае, марыйскі празаік і перакладчык Юрый Салаўёў. Мерапрыемства падрыхтавана з удзелам Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Мікола Берлеж 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю