Беларус Іван Кудзінаў атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету па каратэ сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год у польскай Бельска-Бяле, паведамляе БелТА.
У паядынку за золата Кудзінаў быў мацнейшы за Аляксандра Дэвіса з Люксембурга. На шляху да фіналу наш спартсмен прайшоў немца Сэфо Сэйфіча, украінца Арцёма Аляксеенку, егіпцяніна Махамеда Эльхасана і датчаніна Лукаса Холберга. У мінулым годзе Іван прынёс Беларусі першы ў гісторыі медаль дарослага ЧС па каратэ (бронзу), таксама Кудзінаў з’яўляецца прызёрам этапаў Прэм’ер-лігі WKF.
Блізкая да медаля чэмпіянату свету-U21 была наша Яна Конава (да 61 кг), якая заняла ў выніку пятае месца. Па ходзе турніру беларуска перамагла Надзю Борычыч з Чарнагорыі, украінку Сафію Заліпскую, датчанку Карлу Банхоф і італьянку Джаду Карнола. У паўфінале Конава ўступіла Настассі Семяненка з Германіі, а ў паядынку за бронзу — мараканцы Дуа Чукры.
Усяго планетарны форум сабраў у Польшчы больш за 2 тыс. каратыстаў са 114 краін, якія разыгралі медалі ў трох узроставых катэгорыях: сярод юнакоў і дзяўчат да 16 гадоў, сярод юніёраў і юніёрак да 18 гадоў і сярод моладзі да 21 года. Беларусь прадставілі 25 спартсменаў.