На пытанне аб законнасці размяшчэння кармушак для птушак за акном адказалі юрысты Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, паведамляе «Мінская Праўда».
«Павесіла ў сябе за акном кармушку для птушак. Суседка стала скардзіцца, што мая кармушка прыцягвае птушак і да яе вокнаў. Маўляў, усё там загадзілі. Патрабуе зняць кармушку. Хто мае рацыю?» — Надзея, Мінск.
У дадзеным выпадку рацыю будзе мець суседка, патлумачыў адвакат Арцём Саевіч.
Згодна з Правіламі карыстання жылымі памяшканнямі жыхары абавязаны выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і падтрымліваць чысціню жылых памяшканняў, уключаючы балконы, лоджыі і тэрыторыю каля дома. Размяшчэнне кармушкі, якое прыводзіць да забруджвання, можа парушаць гэтыя правілы.
За такія парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь (арт. 22.12 КаАП).