Top.Mail.Ru

Кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 16 верасня

У Беларусі 16 верасня днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе 16-21 градус вышэй за нуль, па ўсходзе — да плюс 24.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю