Top.Mail.Ru
116

Карова ўдарыла трохгадовую дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне. Дзіця шпіталізавалі

У Бярозаўскім раёне карова траўмавала трохгадовую дзяўчынку. Дзіця шпіталізавалі, паведамляе Следчы камітэт. 



Няшчасны выпадак адбыўся 7 ліпеня. Дзяўчынку ўдарыла карова, з-за чаго малая атрымала цяжкія траўмы. 

«Следчыя высветлілі, што бацька дзіцяці працаваў у сваёй фермерскай гаспадарцы і ў той злапомны дзень узяў дачок з сабой. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, ёй аказваецца кваліфікаваная дапамога», — расказалі ў СК. 

У Бярозаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта па факце здарэння праводзяць праверку. Асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, праз якія дзіця атрымала траўмы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю